Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Сістэма адукацыі раёна

 Сістэма адукацыі Іванаўскага раёна ўключае 45 устаноў адукацыі, у тым ліку 22 установы агульнай сярэдняй адукацыі, 18 устаноў дашкольнай адукацыі, 2 установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (раённы цэнтр дзіцячай творчасці, раённы цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства); дзіцячы аздараўленчы лагер «Брыганціна»; раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр; раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, Іванаўскі раённы вучэбна-метадычны кабінет.
  Ва ўстановах адукацыі на 01.09.2023 працуе 1779 чалавек, з іх 1049 педагагічных работнікаў. Вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю мае 44,9% педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, 39,9% - першую кваліфікацыйную катэгорыю. 
 Установы дашкольнай адукацыі і дашкольныя групы ў вучэбна-педагагічных комплексах наведвае 1372 дзяцей. Забяспечанасць дзяцей дашкольнага ўзросту месцамі ва ўстановах дашкольнай адукацыі на 01.09.2023 па раёне складае 102%.
  Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе навучаюцца 4789 навучэнцаў.
  Адукацыйныя запыты навучэнцаў і іх бацькоў рэалізуюцца праз стварэнне дыферэнцыраванага адукацыйнага асяроддзя школ. На базе 14 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі арганізавана профільнае навучанне. Адкрыты чатыры профільных групы педагагічнай накіраванасці, група аграрнай накіраванасці, два ваенна-патрыятычныя класы пагранічнай накіраванасці, дзве групы інжынернай накіраванасці, клас прававой накіраванасці.
 Па выніках 2022/2023 навучальнага года ва ўстановах педагагічнага профілю працягнулі навучанне 63,6% выпускнікоў, якія навучаюцца ў педагагічных групах,
  У 2022/2023 навучальным годзе у ў 18 установах агульнай сярэдняй адукацыі арганізавана прафесійная адукацыя   для 376 вучняў 10-11 класаў па спецыяльнасці «Слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання», «Швачка», «Аператар ЭВМ», «Сталяр», "Агароднікі", "Кветкавод".
  У ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Іванава» вядзецца навучанне ігры на музычных інструментах.
 Па выніках 2022/2023 навучальнага года 22 навучэнцы ўзнагароджаны залатым медалём.
  У 2023 годзе ва ўстановах вышэйшай адукацыі працягнулі навучанне 66,8% выпускнікоў (у 2022 годзе - 56,1%), ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі – 18,3% (у 2022 годзе - 29,1%), ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі – 11,1 (у 2022 годзе – 11,2%).
 Па выніках цэнтралізаванага тэставання ў 2023 годзе выпускнікамі школ раёна атрымана 16  100-бальных сертыфікатаў.   
  Па выніках трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах у 2022/2023 навучальным годзе навучэнцы раёна заваявалі 19 дыпломаў. На заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды вучнямі заваёвана два дыпломы трэцяй ступені.
  Дваццаць пяць навучэнцаў раёна ўключаны ў Рэспубліканскі банк дадзеных адораных навучэнцаў. 
 Дзевяноста працэнтаў вучняў ахоплены дадатковай адукацыяй. Ахоп ва ўстановах дадатковай адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе склаў 77%.
  Вывучэнне гісторыі роднага краю і апора на мясцовыя традыцыі з'яўляюцца адметнай асаблівасцю выхаваўчай сістэмы раёна. У школах раёна функцыянуюць 7 музеяў, 2 з якіх носяць званне "Народны".
  У 2023 годзе музей Махроўскай сярэдняй школы папоўніўся філіялам -- адноўленай стаянкай штаба Пінскай партызанскай брыгады ва ўрочышчы Карасіна. Дадзенай установе адукацыі за актыўную пошукавую і валанцёрскую дзейнасць прысвоены статус Школы свету. У летні перыяд на базе Махроўскай сярэдняй школы быў арганізаваны аздараўленчы лагер ваенна-патрыятычнай накіраванасці «Патрыёт», які аб'яднаў аздараўленне і адпачынак 41 вучня дзесятых класаў з праходжаннем вучэбна-палявых збораў па дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўцы.
  У 2023/2024 навучальным годзе ўсе школы раёна працуюць над стварэннем музейных куткоў і кабінетаў ваенна-патрыятычнага выхавання. Састаўной іх часткай з'яўляецца экспазіцыя пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, складзеная на падставе інфармацыі па выніках расследавання пракуратурай гэтай крымінальнай справы.
  Званне "ўзорны" маюць 4 дзіцячыя калектывы (музычны тэатр і хор "Асоль" у ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Іванава«, тэатральны калектыў» Крынічка і ансамбль фальклорнага танца "Каразель" ДУА»Іванаўскі РЦДТ".
  Наладжана супрацоўніцтва аддзела па адукацыі з Іванаўскім Благачыннем Беларускай Праваслаўнай Царквы. Праграма супрацоўніцтва ўключае правядзенне гадзін выхаваўчай работы, гутарак, бацькоўскіх сходаў з запрашэннем святароў. У ДУА "Адрыжынская СШ", ДУА "Рудская СШ",  гарадскіх школах у 11-х класах праводзіцца курс гутарак "Праваслаўныя этыка і псіхалогія сямейнага жыцця".
   Раённы банк даных дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ўключае 802 чалавекі. Ахоп дзяцей з АПФР спецыяльнай адукацыяй і карэкцыйна-педагагічнай дапамогай складае 100%.
   Па стане на 01.09.2023 у Іванаўскім раёне налічваецца 61 непаўналетні, якія адносяцца да катэгорыі дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, якія выхоўваюцца ў 22 апякунскіх (31 дзіця), 5 прыёмных сем'ях (14 дзяцей), у двух дзіцячых дамах сямейнага тыпу (16 дзяцей).

 Адрас: 225793, пл. Кастрычніка, 2, г. Іванава Брэсцкая вобл.
Тэлефон: тэл./факс 2-13-45
Электронная пошта: roo@ivanovo.edu.by